У Нью-Ёрку зачынілася генконсульства Беларусі

Установа зачыненая па патрабаванню Вашынгтона / БЕЛТА
Установа зачыненая па патрабаванню Вашынгтона / БЕЛТА

У Нью-Ёрку зачынілася генеральнае консульства Беларусі. Гэта рашэнне прадугледжана пастановай Саўміна № 590 ад 18 кастрычніка, якое апублікавана ў сераду.

МЗС Беларусі выказаў шкадаванне ў сувязі з патрабаваннем Вашынгтона зачыніць генконсульства ў Нью-Ёрку. Планавалася, што генконсульства спыніць працу 21 кастрычніка, але гэта адбылося на дзень раней.

Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі консульскай акругі генконсульства, уключаючы Канаду, пасля закрыцця дыпустановы змогуць звяртацца ў амбасаду рэспублікі ў ЗША.

Як паведамляла Еўрарадыё, сенатары ЗША заклікалі ўрад узмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Сенатары таксама выступілі за правядзенне новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі