У Оршы адбылося масавае выдаленне назіральнікаў з выбарчых участкаў

У Оршы адбылося масавае выдаленне назіральнікаў з выбарчых участкаў

У Оршы адбылося масавае выдаленне назіральнікаў з выбарчых участкаў. Як паведамляе Радыё "Свабода", у першы ж дзень датэрміновага галасавання камісіі не дазволілі назіраць прыкладна 30 партыйным назіральнікам.


Старшыня Віцебскай абласной партыйнай арганізацыі Мікалай Селівашка кажа, што ўчастковыя камісіі няправільна патлумачылі пратакол вылучэння назіральнікаў.


"Ва ўсіх пратаколах па вылучэнні ў назіральнікі напісана, што чалавека накіроўваюць назіраць "на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 кастрычніка 2015 года“ — менавіта такую поўную назву маюць сёлетнія выбары. Так пішацца і на сайце Цэнтрвыбаркаму. Аднак сёння людзям заявілі, што яны маюць права назіраць за выбарамі толькі на працягу аднаго дня — 11 кастрычніка. Маўляў, у вас саміх так напісана", — заяўляе Селівашка.

Па яго словах, у пратаколе не агаворана, што назіральнікі будуць назіраць адзіне дзень, а проста падаецца назва падзеі так, як яе называе Цэнтрвыбаркам.
Партыйны актывіст кажа, што раней ні з чым падобным не сутыкаўся, хоць не раз быў чальцом абласной выбарчай камісіі і вырашаў у гэтай якасці розныя супярэчлівыя пытанні.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі