У Оршы на акцыю выйшла каля сотні чалавек
На цэнтральную плошчу Оршы 26 сакавіка выйшла каля сотні чалавек. Пра гэта паведамляе ў сацсетках Паліна Сцепаненка.
Па перыметры плошчу патрулявалі супрацоўнікі міліцыі і АМАП. Каля Цэнтральнага РАУС — шмат міліцыянтаў і міліцыэйскіх машынаў.
Да месца падзеяў прыехала таксама здымачная група праграмы БТ "Панарама".
Па звестках Сцепаненка, затрыманы рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмярчак, а таксама яшчэ некалькі чалавек.