У Оршы затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак
У Оршы затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак. Па месцы яго жыхарства раніцай у чацвер прайшоў ператрус, былі забраныя ноўтбук, тэлефон.
Ператрус праводзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. З якой нагоды, пакуль невядома. Супрацоўнікі ДФР прыходзілі і да яшчэ аднаго супрацоўніка orsha.eu.
8 ліпеня ў Беларусі сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі некалькіх недзяржаўных выданняў, прайшлі ператрусы, адбыліся затрыманні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.