У падвале жылога дома ў Пінску знойдзеная мумія мужчыны

Месца, дзе было знойдзенае муміфікаванае цела чалавека / sudexpert.gov.by​
Месца, дзе было знойдзенае муміфікаванае цела чалавека / sudexpert.gov.by​

У падвале жылога дома ў Пінску знайшлі муміфікаванае цела чалавека, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз у панядзелак. Яго асобу ўдалося высветліць па ДНК.

Пра цела невядомага чалавека, знойдзенае ў адным з падвальных памяшканняў шматкватэрнага дома, у міліцыю паведаміў дыспетчар ЖРЭУ Пінска. Падчас агляду спецыялісты высветлілі, што цела памерлага мужчыны знаходзіцца ў стане скелетавання, муміфікацыі. Пры ім не было дакументаў, якія сведчаць асобу. Апытанне жыхароў дома таксама не дало вынікаў.

Пасля судова-медыцынскай экспертызы высветлілася, што цела чалавека праляжала ў падвале больш за 30 дзён. Асоба мужчыны была высветленая па рэспубліканскай базе ДНК — гэт аказаўся 60-гадовы жыхар Пінскага раёна, які трапіў у поле зроку праваахоўнікаў некалькі гадоў таму.

Па факце смерці мужчыны праводзіцца праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі