У паліклініку ў Чавусах забаранілі ўваход людзям з павышанай тэмпературай

У паліклініку ў Чавусах забаранілі ўваход людзям з павышанай тэмпературай

У рамках барацьбы з распаўсюдам каранавіруса ў Чавусах пацыентам з павышанай тэмпературай цела забаранілі заходзіць у паліклініку, піша mogilev.online. 

Пад забарону трапілі ўсе, у каго тэмпература перавышае 36,6 градуса. 

Пацыентаў з павышанай тэмпературай накіроўваюць на другі паверх трохпавярховага корпуса. У гэтым жа корпусе, але на трэцім паверсе размяшчаецца дзіцячае аддзяленне.

Жыхароў Чавусаў абурае, што цяпер іх дзецям давядзецца ісці праз хворых. "Г.зн. цяпер трэба дзетак правесці праз тэмпературных??? Затое паліклініка будзе здаровая", — пішуць яны ў сацсетках.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі