У палітвязня Шклярава, якога прывезлі з Беларусі ў ЗША, выявілі COVID-19

У палітвязня Шклярава, якога прывезлі з Беларусі ў ЗША, выявілі COVID-19

У паліттэхнолага Віталя Шклярава абвастрыліся праблемы са здароўем. Пра гэта "Новой газете" паведаміў яго адвакат Антон Гашынскі. 28 кастрычніка Шкляраў, які правёў тры месяцы ў Беларусі за кратамі і мае статус палітвязня, прыбыў у Вашынгтон. Яго адразу змясцілі ў шпіталь, дзе быў здадзены паўторны станоўчы тэст на COVID-19. У бліжэйшы тыдзень Віталя Шклярава там будуць лячыць.

"Яго абcледуюць і лечаць сэрца, праблемы з якім у яго пачаліся пасля перанесенай ў СІЗА ў Мінску каранавіруснай інфекцыі", — кажа адвакат.

Шкляраў быў затрыманы ў Беларусі ў канцы ліпеня 2020-га. Ён нібыта меў кантакт з блогерам, а цяпер палітвязнем Сяргеем Ціханоўскім, што абодва адмаўляюць. Віталь Шкляраў удзельнічаў у вядомай сустрэчы ў СІЗА КДБ з Аляксандрам Лукашэнкам. Яму дазволілі выехаць з Беларусі пасля таго, як Лукашэнку патэлефанаваў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа.

Віталь Шкляраў мае грамадзянства Беларусі і ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі