У панядзелак будзе невялікі снег, галалёдзіца і да 16 градусаў марозу
У бліжэйшыя суткі, 5 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна на ўсходзе краіны пройдзе невялікі снег, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца.
Вецер прагназуецца паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-ўсходні, умеркаваны, уначы на ўсходзе краіны — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе мінус 10-16 градусаў (пры праясненнях будзе да 17-19 марозу). У другой палове дня будзе 3-8 градусаў са знакамі мінус, а на захадзе краіны — ад нуля да мінус 2, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.