У панядзелак у Беларусь вяртаецца анамальная спёка
Удзень 11 ліпеня, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра прагрэецца да плюс 32 градусаў. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі гідраметцэнтр.
У сталіцы слупкі тэрмометраў падымуцца да +26 градусаў, на поўначы краіны — да +19. У сувязі са спёкай сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
У Мінску сёння магчымыя кароткачасовыя ападкі, навальніца. Вецер заходні ўмераны, пры навальніцы парывісты.