У панядзелак у Беларусі будзе да +6
Люты ў Беларусі / БЕЛТА
У панядзелак, 14 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Аднак сіноптыкі папярэджваюць, што на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны. У паўночных рэгіёнах краіны парывы могуць дасягаць 12 м/с.
У начны час тэмпература паветра складзе ад -3 да -9 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад -1 да +6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.