У панядзелак украінская апазіцыя пачне з патрабавання адстаўкі ўраду

Як заявіў кіраўнік парламенцкай фракцыі "Бацькаўшчына" Арсень Яцанюк, "першае і асноўнае палітычнае патрабаванне на заўтрашні дзень — адстаўка кабінета міністраў".



Яцанюк заклікаў людзей з усёй Украіны ехаць у Кіеў для ўдзелу ў акцыі пратэсту. "Звяртаемся да ўсёй Украіны — прыйдзіце ў Кіеў на Майдан. Тут цяпер праходзяць асноўныя падзеі, асноўная барацьба. Пакіньце ўсё, прыязджайце сюды. Усё забяспечана для таго, каб украінцы адстаялі сваё права на справядлівасць", — цытуе словы апазіцыйнага палітыка РІА "Новости".



У той жа час Арсень Яцанюк падкрэсліў, што асноўная мэта апазіцыі — адстаўка прэзідэнта Віктара Януковіча, але шлях да дасягнення гэтай мэты — адстаўка ўраду Мікалая Азарава.
 

Нагадаем, на Майдане Незалежнасці ў Кіеве працягваецца акцыя пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі. Удзень там былі сотні тысяч людзей, цяпер засталося некалькі дзясяткаў тысяч — стомленыя людзі адыйшлі, каб вярнуцца на наступны дзень.

У Кіеве пачаў працу Штаб нацыянальнага супраціўлення
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі