У Парыжы адмянілі ўсе спартовыя мерапрыемствы і зачынілі Дыснэйлэнд

У Парыжы адмянілі ўсе спартовыя мерапрыемствы і зачынілі Дыснэйлэнд

Улады Парыжа прынялі рашэнне прыпыніць правядзенне ўсіх спартовых мерапрыемстваў у бліжэйшыя два дні пасля серыі тэрактаў у пятніцу, 13 лістапада. Таксама на суботу зачынены парыжскі Дыснэйлэнд. Як адзначаецца ў паведамленні на сайце парка забаваў, такое рашэнне прынялі на знак салідарнасці з французскім грамадствам і пацярпелымі ў выніку нападаў.

Паводле апошніх дадзеных французскай паліцыі, у выніку серыі нападаў у пятніцу загінулі 127 чалавек, 180 параненыя, 80 з іх у крытычным стане, паведамляе ВВС.

Францыя абвясціла пра ўвядзенне надзвычайнага становішча на тэрыторыі краіны і закрыла свае межы.

Фота: REUTERS

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі