У паветранай прасторы над Балтыкай перахапілі расійскія знішчальнікі
ВПС Германіі публікуе здымкі расійскіх самалётаў / twitter.com/Team_Luftwaffe
У міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам былі перахопленыя тры расійскія ваенныя самалёты. Яны ляцелі без сігналаў транспондара (гэта прылада, якую ў авіяцыі выкарыстоўваюць для апазнавання сігналаў на экране радара). Пра інцыдэнт расказвае Reuters са спасылкай на ВПС Германіі.
Каб ідэнтыфікаваць расійскія самалёты, ВПС Германіі і Вялікабрытаніі накіравалі ў гэты раён знішчальнікі Eurofighter. Было ўстаноўлена, што ў небе знаходзяцца два расійскія знішчальнікі СУ-27 і самалёт Іл-20.
Reuters нагадвае, што расійскія ваенныя самалёты рэгулярна робяць рэйсы з мацерыковай часткі Расіі ў Калінінград і назад. Такім чынам, такія сутыкненні з'яўляюцца даволі звычайнай справай у рэгіёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.