У пажары на Мастоўшчыне загінулі маці і сын

У пажары на Мастоўшчыне загінулі маці і сын

На пажары ў Мастоўскім раёне загінулі пажылая жанчына і яе сын, паведамляе прэс-служба МНС.

Здарэнне адбылося позна вечарам 22 верасня ў вёсцы Руда Ліпічанская. Ратавальнікам затэлефанавалі вяскоўцы, якія прачнуліся ад стрэлаў шыферу. Па іх словах, гарэў дом, у якім знаходзіліся людзі. Аднавяскоўцы спрабавалі самастойна патушыць агонь, але не справіліся з ім. На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі жыллё, цалкам ахопленыя агнём.

У згарэлым доме пажарнікі знайшлі каля ложка ў жылым пакоі абгарэлае цела 80-гадовай гаспадыні дома. У калідоры на падлозе быў знойдзе абгарэлы труп яе 54-гадовага сына.

Паведамляецца, што мужчына пражываў у гэтай жа вёсцы і працаваў у мясцовым СВК. Па словах жонкі, якія перадае БЕЛТА, гэтым вечарам яны пасварыліся і муж пайшоў начаваць да маці. Ён любіў паліць у ложку. Не выключана, што гэта і стала прычынай пажару.

У загінулага мужчыны засталіся тры дарослыя сыны.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі