У Пецярбургу згарэў чарговы аўтобус МАЗ

Гарыць аўтобус МАЗ / Скрыншот з відэа
Гарыць аўтобус МАЗ / Скрыншот з відэа

У Пецярбургу згарэў чарговы аўтобус МАЗ. Ён "выгарэў па ўсёй плошчы". Здарылася гэта ўначы 2 кастрычніка ў Курортным раёне, калі аўтобус вяртаўся ў парк. Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі. Пацярпелых няма, піша fontanka.ru.

Гэта ўжо шосты такі выпадак у расійскім горадзе з аўтобусам беларускай вытворчасці. Відавочна, што справа ў санкцыях: заходнія камплектуючыя ў беларускіх аўтобусах "імпартазамясцілі" на "аналагічныя па тэхнічных характарыстыках" айчынныя. Але яны апынуліся зусім не аналагічныя. У чэрвені пасля чарговага выпадку з МАЗам Аляксандр Лукашэнка супакойваў, што нічога там сур'ёзнага не адбылося.

"Рухавік цэлы, узгаранне адбылося не ў маторным адсеку", — заявілі спецыялісты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі