У Пенсільваніі на школу напаў яе вучань, параненыя 20 чалавек (відэа)
Інцыдэнт адбыўся ў навучальнай установе Franklin Regional High School ў прыгарадзе Пітсбурга ў штаце Пенсільванія.
Паліцыя ўжо затрымала падазраванага. Паводле папярэдняй інфармацыі, перадае ВВС, ім апынуўся адзін з вучняў школы.
Нажавыя раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі падлеткі ва ўзросце 14-17 гадоў. Усіх іх даставілі ў лякарні. Школа часова зачыненая, яе будынак аглядае паліцыя.
На кадрах, паказаных па мясцовым тэлебачанні, відаць, як вучні школы сабраліся групамі каля будынку, а побач з імі стаяць машыны хуткай дапамогі.