У Пентагоне пракаментавалі інцыдэнт з верталётамі РБ, якія заляцелі ў Польшчу

Беларускія верталёты над польскай Белавежай / Белорусские вертолеты над польской Беловежей / фота з ФБ-акаўнту Элізы Кавальчык

Беларускія верталёты над польскай Белавежай / фота з ФБ-акаўнту Элізы Кавальчык

Пентагон пракаментаваў інцыдэнт з беларускімі верталётамі, якія парушылі паветраную прастору Польшчы. Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Пэт Райдэр сказаў, што NATO гарантуе бяспеку кожнага квадратнага сантыметра тэрыторыі краін альянса.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 1 жніўня. Мінабароны Польшчы паведаміла, што верталёты ляцелі на нізкай вышыні, што замінала адсачыць іх праз радары.

Беларускае Мінабароны ў сваёй афіцыйнай заяве абвергла парушэнне польскай паветранай прасторы і заявіла, што гэта "адна бабка сказала".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі