У першы дзень 2019 года чакаецца мокры снег з дажджом, моцны вецер
1 студзеня ў Беларусі прагназуецца мокры снег з дажджом, інфармуе БЕЛТА.
Уначы пераважна па ўсходзе краіны пройдзе невялікі снег. Удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом. На дарогах месцамі будзе галалёдзіца, удзень слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, днём у многіх раёнах моцны з парывамі да 15-18 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 0 да -6, удзень будзе ад 1 градуса марозу да 5 цяпла.