Сіноптыкі: У першы дзень лістапада ў Беларусі чакаецца 7-13 цяпла

У пятніцу, 1 лістапада, пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў некаторых раёнах будзе слабы туман.



Вецер чакаецца паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, удзень на паўночным захадзе з парывамі да 14 метраў, інфармуе БЕЛТА.



Дарэчы, у бліжэйшыя выхадныя дні тэмпература паветра на 3-5 градусаў будзе вышэйшая за норму. Месцамі чакаецца да 15 цяпла. У суботу і нядзелю пройдуць кароткачасовыя дажджы.
 

Рабаў: Пахаладанне прыйдзе ў Беларусь толькі ў лістападзе

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі