У Перу дазволілі збіваць самалёты наркагандляроў

Кангрэс Перу адзінагалосна прыняў закон, які дазваляе збіваць прыватныя самалёты, падазраваныя ў перавозцы наркотыкаў. На сёння гэтая краіна — адзін з галоўных пастаўшчыкоў какаіну ў свеце. Паводле звестак перуанскага агенцтва па барацьбе з наркотыкамі, какаін вывозяць у іншыя краіны, у першую чаргу ў ЗША ў асноўным у невялікіх самалётах.

Тым часам Злучаныя Штаты, якія спансіруюць праграму па барацьбе з наркотыкамі ў Паўднёвай Амерыцы, выступаюць супраць таго, каб паветраныя сілы Перу мелі дазвол збіваць прыватных самалётаў. У 2001 годзе перуанскія ваенныя памылкова збілі самалёт, у якім ляцелі амерыканскія місіянеры, інфармуе ВВС.

Фота: rian.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі