У Петрыкаўскім раёне 24-гадовы мужчына скокнуў з вышкі сотавай сувязі
Праваахоўнікі кажуць, што гэта быў суіцыд. Загінулы пакінуў перадсмяротную запіску.
У Петрыкаўскім раёне 24-гадовы мужчына скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы з вышкі сотавай сувязі. Яго шукалі з 12 чэрвеня. Цела загінулага знайшлі за горадам каля вышкі.
Як інфармуе БелаПАН, у пашпарце мужчына зрабіў запіс "прашу нікога не вінаваціць". Па некаторых звестках, знойдзена і перадсмяротная запіска. Праводзіцца праверка.
Дарэчы, як стала вядома, раней малады мужчына перапісваўся ў сацыяльных сетках з сябрам, які жыве ў Нямеччыне. Ён выказвае намер знайсці высокую вышку і здзейсніць суіцыд.
Фота: Flickr.com