У Петрыкаве будуць судзіць мужчыну, які не мог сказаць нічога добрага пра суддзю

Сяргей Язэпчук

Сяргей Язэпчук / фота з сацсетак

У судзе Петрыкаўскага раёна 13 снежня пачнецца працэс над Сяргеем Язэпчуком. Мужчыну вінавацяць у "абразе суддзі" (арт. 391 Крымінальнага кодэкса). Судзіць яго будзе Вадзім Шыбут. Сутнасць абвінавачванняў пакуль невядомая.

Праваабаронцы "Гомельскай Вясны" знайшлі на адным з адпаведных сайтаў водгук Сяргея Язэпчука, які мог стаць нагодай для суда. Допіс быў зроблены 13 снежня 2019 года. Гаворка ў ім ішла пра Аляксандра Аношку, якога прызначылі суддзёй у Жыткавічы.

"Я нічога добрага не магу сказаць пра суддзю Аношку Аляксандра Аляксандравіча, толькі тое, што ён цынічны чалавек, шмат невінаватых людзей пасадзіў. Ну добра мяне — гэта бог з ім, але тых, хто нічога не здзейсніў… Таму бог яму суддзя”, — напісаў Язэпчук.

Пакуль дакладна невядома, ці сапраўды гэты допіс стаў асновай для абвінавачвання ў абразе суддзі. Паводле гэтага артыкула Язэпчуку пагражае да трох гадоў абмежавання волі.

У Петрыкаве будуць судзіць мужчыну, які не мог сказаць нічога добрага пра суддзю
Водгук Сяргея Язэпчука пра суддзю Аляксандра Аношку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі