У Пінску ад менінгіту памерла 9-гадовая школьніца

Гэты трагічны выпадак Еўрарадыё пацвердзілі пінскія лекары. Як кажуць мясцовыя жыхары, людзі, якія кантактавалі з дзяўчынкай, прайшлі медычнае абследаванне. Вучням класа, у якім яна навучалася, вылучылі асобнае памяшканне.
З галоўным лекарам Пінскай дзіцячай лякарні карэспандэнт Еўрарадыё пагаварыць не змог: і лекар, і яго намеснік былі на паседжанні.

У Пінску адзначаюць, што сёлета гэта першы выпадак менінгакокавай інфекцыі, выяўлены ў горадзе. Гэтая хвароба небяспечная тым, што яе сімптомы вельмі падобныя на звычайную прастуду. Аднак калі не прымаць неабходныя меры, хвароба імгненна развіваецца і ўратаваць хворага амаль немагчыма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі