У Пінску пахавалі палітвязня Мікалая Клімовіча

Мікалай Клімовіч / t.me/viasna96/
Мікалай Клімовіч / t.me/viasna96/

Цела Мікалая Клімовіча прывезлі да яго дома, куды сярод іншых развітацца прыйшлі сваякі пінскіх палітвязняў, паведамляе @pozirkonline са спасылкай на свае крыніцы.

Там было каля 20 чалавек, гэта сваякі і сябры Мікалая.

Палітвязня пахавалі на пінскіх могілках “Таргошыцы”.

Мікалай Клімовіч памёр у віцебскай калоніі № 3. Пра гэта стала вядома 7 траўня. 28 лютага 2023 года суд Пінскага раёна і Пінска пакараў яго 1 годам калоніі за “абразу” Аляксандра Лукашэнкі. Суддзя Андрэй Бычыла палічыў абразай эмадзі “смешна” пад карыкатурай на Лукашэнку.

Такі тэрмін прапанаваў пракурор Ілля Гузарэвіч, хаця Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы па сэрцы.

Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяц,  — гаварыў у апошнім слове палітвязень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі