У Пінску прадпрымальнікі сёння не выйшлі на працу (фота)
Большасць ралетаў на пінскім “Калгасным” рынку былі зачынены, а на рынку “Зорны” — выхадны дзень.
Дробныя гандляры сцвярджаюць, што не могуць законна працаваць пасля ўвядзення тэхрэгламенту Мытнага саюза. Яны кажуць, што, нягледзячы на ўсе абяцанні чыноўнікаў, так і не атрымалі афіцыйнага адказу, як дзейнічаць у новых умовах. Падаткавікі і супрацоўнікі выканкама даюць супярэчлівыя рэкамендацыі і кажуць каб працавалі "як і раней", маўляў ніхто гандляроў чапаць не будзе.
Нямала сённяшніх страйкоўцаў збіраюцца ўсё ж заплаціць падатак і выходзіць на працу.
Адзначым, што прадпрымальнікі не выйшлі на працу і ў шэрагу іншых гарадоў краіны.