У планеты Венеры знайшоўся “блізнюк”

У планеты Венеры знайшоўся “блізнюк”

Астраномы, якія займаюцца пошукамі планет па-за межамі Сонечнай сістэмы, заяўляюць, што ім удалося зрабіць адно з найважнейшых адкрыццяў у гэтай сферы — яны знайшлі гарачую планету, якая падобная да Венеры, як блізнюк. Гэтая скалістая планета пакуль вядомая пад назвай GJ 1132b. Яны прыкладна такога ж памеру, як і Венера, і круціцца вакол зоркі ў 39 светлавых гадах ад Зямлі. З пункту гледжання астраноміі гэта адносна невялікая адлегласць, што дазволіць вывучаць планету пры дапамозе наступнага пакалення тэлескопаў, якія ўжо знаходзяцца ў распрацоўцы, перадае ВВС.

Дагэтуль з Зямлі вывучалі толькі вельмі буйныя аб’екты і таму навукоўцы чакаюць магчымасці вывучыць планеты побач з “блізнюком” Венеры. Гэта дапаможа ім выявіць, ці ёсць жыццё па-за межамі Сонечнай сістэмы.

39 светлавых гадоў ад Зямлі — завялікая адлегласць, каб накіраваць туды касмічны карабель. Аднак калі навукоўцы змогуць зразумець, з якіх малекулаў складаецца атмасфера гэтай планеты, гэта дазволіць зрабіць шмат высноваў пра тое, што адбываецца на яе паверхні. Зрэшты, GJ 1132b наўрад ці прыдатная для жыцця: яе арбіта знаходзіцца занадта блізка да зоркі і адзін год на планеце доўжыцца ўсяго 1,6 зямнога дня.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі