У Полацкім раёне пасажырскі аўтобус пратараніў дрэва (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 20 жніўня каля вёскі Богушава. У салоне аўтобуса "Радзіміч" было 12 пасажыраў.
Як паведамляе прэс-служба МНС, паводле папярэдняй версіі, кіроўца рэйсавага аўтобуса не саўладаў з кіраваннем і з'ехаў з дарогі, дзе і адбылося сутыкненне з дрэвам. З 12 пасажыраў 8 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Усе яны выйшлі з аўтобуса самастойна, а 58-гадовага кіроўцу разблакавалі выратавальнікі.
Усіх пацярпелых, у тым ліку і кіроўцу, шпіталізавалі.
ДАІ праводзіць разбіральніцтва па факце дарожна-транспартнага здарэння.
Фота — mchs.gov.by