У Полацку студэнты зрабілі строі са смецця (фота)

Незвычайны паказ модных строяў прайшоў у Полацкім каледжы. Студэнты дэманстравалі строі, якія яны зрабілі са смецця. Мерапрыемства прайшло ў межах акцыі па збору ды пераапрацоўцы другаснай сыравіны. Дзяўчаты выходзілі на подыум у сукенках з пакетаў для смецця, папяровых сурвэтак, гумовых пальчатак ды іншых незвычайных матэр’ялаў.

Праўда, толькі адзінкавыя строі былі зроблены з сапраўды другаснай сыравіны — ужо аднойчы скарыстаных рэчаў. Такімі маглі лічыцца бадай што сукенкі з абгортак для цукерак ды з газет. Астатнія мадэлі студэнты вырабілі з новых смеццевых мяшкоў ды сурвэтак.

Адзначым, што Полацкі каледж з’яўляецца філіялам Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава.

На здымку: На гэтую сукенку пайшло каля 600 асобнікаў газет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі