У Польшчы прынялі законапраект, які дазваляе парламенту прызначаць суддзяў

У Польшчы прынялі законапраект, які дазваляе парламенту прызначаць суддзяў

Польскі парламент прыняў законапраект, які дазваляе дэпутатам і міністру юстыцыі прызначаць суддзяў без кансультацый з прадстаўнікамі судовай сістэмы. Супраць гэтага дакумента выступала апазіцыя і праваабаронцы, бо гэтая заканадаўчая ініцыятыва на іх думку парушае прынцып раздзялення ўладаў.

Кіруючая партыя “Права і справядлівасць” заяўляе, што такі закон паспрыяе рэформе судовай сістэмы, якая на сёння карумпаваная. Прадстаўнікі партыі сцвярджаюць, што суды цяпер абслугоўваюць толькі інтарэсы эліты.

Цяпер закон перададуць на подпіс прэзідэнту краіны Анджэю Дудзе, які раней не заяўляў, што накладзе на яго вета.

Апазіцыя плануе правесці акцыі пратэсту ў Варшаве ў гэту нядзелю.

Міжнародная арганізацыя Amnesty International таксама выказвае занепакоенасць такім спосабам судовай рэформы. У заяве арганізацыі адзначаецца, што калі суддзяў пачнуць выбіраць дэпутаты, то судовая сістэма стане фактычна падкантрольнай парламенту.

На гэтым тыдні на разгляд у парламент накіравалі яшчэ адзін законапраект, які дазваляе міністру юстыцыі адправіць у адстаўку ўсіх судзяў Вярхоўнага суда Польшчы і прызначыць новых, паведамляюц замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі