У Польшчы святкуюць 30-я ўгодкі прафсаюза "Салідарнасць"

30-я ўгодкі незалежнага прафсаюза "Салідарнасць" святкуюць у нядзелю ў Польшчы. Асноўныя святочныя мерапрыемствы прайшлі ў Шчэцыне.  Нагадаем, прафсаюз "Салідарнасць" адыграў выключную ролю ў змаганні палякаў супраць камуністычнай улады. Ва ўмовах таталітарнага рэжыму ён стаў масавым рухам, які ахапіў большую частку грамадства. "Салідарнасць" дамаглася правядзення свабодных выбараў і дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі