У Польшчы затрымалі банду, якая вазіла мігрантаў з Беларусі ў Германію

У Польшчы затрымалі банду, якая вазіла мігрантаў з Беларусі ў Германію

У Польшчы затрымалі групу з 16 чалавек, якая займалася перапраўкай нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Еўрасаюз, паведамляе польскае памежнае ведамства.

Група дзейнічала з верасня 2021 года па студзень 2022-га. Яе ўзначальвалі два чалавекі. Праваднікоў і кур'ераў яны набіралі праз месенджары сярод жыхароў памежных раёнаў. Калі нелегальныя мігранты перабіраліся праз беларуска-польскую мяжу, іх сустракалі і перавозілі ў Германію.

"Касір" банды вылучыў на гэтую дзейнасць 8,7 мільёна еўра. З іх 4,3 мільёна еўра атрымалі кур'еры за перавозку мігрантаў у Германію.

Пры ператрусе ў абвінавачаных знайшлі 475 тысяч еўра, 30 тысяч долараў і 1800 злотых.

У Польшчы затрымалі банду, якая вазіла мігрантаў з Беларусі ў Германію
Банду, якая перавозіла мігрантаў з Беларусі, затрымалі ў Польшчы / strazgraniczna.pl
У Польшчы затрымалі банду, якая вазіла мігрантаў з Беларусі ў Германію
Банду, якая перавозіла мігрантаў з Беларусі, затрымалі ў Польшчы / strazgraniczna.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі