У кантактным заапарку ў Гомелі дзяцей кусалі янот і трусік

У кантактным заапарку ў Гомелі дзяцей кусалі янот і трусік

У працы кантактнага заапарка ў Гомелі пракурорская праверка выявіла парушэнні. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла старшы памочнік пракурора вобласці Таццяна Роднева.

Заапарк стаў вядомы скандальнай гісторыяй, калі стала вядома, што там лісіца ўкусіла двухгадовага хлопчыка. Паводле некаторых звестак, гэта не адзінкавы выпадак: у гарадскую ветстанцыю нібыта звярталіся яшчэ з двума дзецьмі, якіх пакусалі жывёлы з кантактнага заапарка — янот і трусік. Ветэрынары праверылі жывёлаў і прызналі іх здаровымі.

Праверка выявмла, што заапарк ва ўнівермаге "Гомель" знаходзіцца ў чыстым стане, аднак у калідоры і на падыходзе да яго можна адчуць спецыфічны пах. Адзначаецца, што некаторых жывёлаў трымаюць у занадта малых памяшканнях, не адпаведных нормам. Напрыклад, двух камерунскіх казлоў, барана і авечк у трымаюць у загоне плошчай 19 кв.м замест належных 77,5 кв.м. Колькасць жывёл у заапарку большая, чым пазначана ў дакументах.

Пракурорская праверка прапанавала ўладальнікам кантактнага заапарка выканаць нормы пажарнай бяспекі, абзавесціся дакументамі на ўсіх жывёл і забяспечыць іх плошчамі хаця б у рамках мінімальнага стандарту. Таксама рэкамендавана ўзгадніць з мясцовай уладай змену прызначэння памяшкання, бо заапарк фактычна займае гандлёвую залу ўнівермага "Гомель". Каб пазбегнуць інцыдэнтаў, калі наведнікаў кусаюць жывёлы, заапарку рэкамендавана перагледзець правілы арганізацыі бескантактавага кармлення драпежных жывёл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі