У працы над ордарам на арышт Лукашэнкі акцэнт робіцца не на дэпартацыі дзяцей
Аляксандр Лукашэнка
У працы над ордарам на арышт Лукашэнкі акцэнт робіцца на індактрынацыі і мілітарызацыі украінскіх дзяцей. Пра гэта на "Форуме Астрожскіх" у Кіеве распавяла Анісія Сынюк з цэнтру правоў чалавека “Зміна”.
"Мы падтрымліваем сувязь са следчымі Міжнароднага крымінальнага суда, якія працуюць над справай па дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Мы адзначалі для сябе два моманты, — кажа Анісія Сынюк. — Першы — іх зацікавіў фокус на індактрынацыі і мілітарызацыі украінскіх дзяцей, таму што тут ёсць доказы, што гэта адбывалася і дагэтуль адбываецца на тэрыторыі Беларусі.
А калі мы разважаем менавіта пра дэпартацыю — там ёсць пытанні датычна згоды бацькоў дзяцей на іх перавозку ў Беларусь. Усё гэта патрабуе дадатковага даследвання і доказаў. Бо іх прывозяць у Беларусь не з намерам пакінуць і зрабіць з іх беларусаў, як робяць расіяне, перамяшчаючы іх у Расію".
Таму, паводле словаў праваабаронцы, акцэнт пакуль што робцца не на дэпартацыю, а менавіта на мілітарызацыю і індактрынацыю. "Мы кажам про дыскрымінацыйны пераслед як злачынства супраць чалавечнасці, — дадае яна. — Тут мы рухаемся далей і спадзяемся, што МКС выдасць ордар на арышт Лукашэнкі, Мішусціна, Мезенцава, Талая".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.