У прадаўцоў кветак гандлёвыя надбаўкі рызыкуюць завянуць
Як даведалася Еўрарадыё, ад кампраміснай пастановы мінэканомікі №183 пацерпяць аптавікі ды прадаўцы кветак. Для першых раней абмяжавання ў гандлёвых надбаўках увогуле не было. А ў кветачнікаў вялікія адкіды, якія “з’ядуць” усю надбаўку ў 30%. Прадпрымальніца Ганна Краўчанка, якая гандлюе кандытарскімі вырабамі, кажа, што зараз для яе асабіста амаль нічога не зменіцца. Толькі накруткі аптавікоў стануць адкрытымі. Калі раней аптавікі маглі накручваць, колькі хацелі, цяпер яны мусяць укласціся ў 30%.
Ганна Краўчанка: “У прынцыпе, працаваць можна. Адзіны нюанс – гэта ў накладных будзе бачна, колькі накручвае мой пастаўшчык. Але я размаўляла з нашымі аправікамі. І справа ў тым, што 30% для некаторых фірмаў, гэта вельмі мала”.
Аднак прадпрымальніца сумняецца, што і пры неабмежаваных магчымасцях пастаўшчыкі накручвалі больш за 30% надбавак.
Ганна Краўчанка: “Не думаю, што цэны памяняюцца. Дзесьці хтосьці круціў менш, дзесьці хтосьці круціў больш. Але я не думаю, што больш за 30%. Канечне, гэта залежыць, адкуль яны вазілі тавар. Калі кандытарку вязуць з Саранску, гэта больш кіламетраў. Калі з Масквы – кіламетраў менш”.
Па словах старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз прадпрымальнікаў” Аляксандра Калініна, цяпер незадаволеных прадпрымальнікаў будзе мала. Але яны ўсё ж такі будуць. У першую чаргу, гандляры кветкамі.
Аляксандр Калінін: “30% гандлёвай надбаўкі шмат каго не задавальняла, а 60% большасць задаволіць. Хаця ёсць кветкі. Калі вы купілі кветкі ў аптавіка і прадаяце ў розніцу, у вас палова кветак завяне і не прадасца. Можа быць, 30% не хопіць. Там вялікі адкіды”.
Па словах старшыні Бізнеэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў Георгія Бадзея, скачку цэнаў на беларускія тавары таксама не адбудзецца. Аднак некаторы пад’ём магчымы. Гэта таму, што па пастанове міністэрства эканомікі №183, на 40 найменняў беларускіх тавараў абмежаванне на надбаўку знялі наогул:
Георгій Бадзей: “Наконт беларускіх тавараў я не думаю, што цэны могуць узрасці. Таму што цэны даўно сфарміраваныя рынкам. У асобных выпадках можа быць нейкі рух. Але істотных зменаў гэта не прынясе”.
Пакуль прадпрымальнікі будуць распрадаваць тавары, атрыманыя да 13 верасня, па старых правілах. А ўжо наступныя партыі – па новых.