У пракуратуры расказалі пра "экстрэмізм" у Брэсцкай вобласці

Міліцыянеры палююць на "экстрэмістаў" (ілюстрацыйнае фота)

Міліцыянеры палююць на "экстрэмістаў" (ілюстрацыйнае фота) / orshanka.by

У пракуратуры расказалі пра "экстрэмізм" у Брэсцкай вобласці. За 11 месяцаў 2023 года там зарэгістравалі 583 "злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці". У асноўным гэта рэпосты і лайкі публікацый з інфармацыйных рэсурсаў, якія ў РБ прызналі "экстрэмісцкімі", а таксама каментары пра сілавікоў, чыноўнікаў, прапагандыстаў і Аляксандра Лукашэнку

У брэсцкай пракуратуры заявілі, што сілавікі і чыноўнікі "выпрацавалі эфектыўныя механізмы і алгарытмы супрацьдзення экстрэмізму, якія дазваляюць кантраляваць сітуацыю, спраўляцца з выклікамі і пагрозамі". Асаблівую ўвагу будуць надаваць тым, хто ўжо быў асуджаны за "экстрэмісцкую дзейнасць", паколькі з іх боку чакаюць "новых злачынстваў". Яшчэ больш старанна будзе праводзіцца "маніторынг" інтэрнэту, каб не дапускаць "распаўсюд дэструктыўных ідэй і каштоўнасцяў".

Часам самі сілавікі прызнаюць, што ўдзельнічаюць у рэпрэсіях, а "экстрэмісты" "людзі цалкам добрапрыстойныя". Па ўсёй краіне праходзяць затрыманні на прадпрыемствах і ва ўстановах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі