У Пячах салдат тэрміновай службы скончыў жыццё самагубствам
Гэта ўжо не першы суіцыд, які здарыўся ў беларускім войску сёлета.
Салдат тэрміновай службы 72 аб’яднанага вучэбнага цэнтру, што ў ваенным гарадку Печы пад Барысавам, скончыў жыццё самагубствам. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.
Інцыдэнт адбыўся 21 сакавіка. Следства высвятляе прычыны здарэння. Мінабароны выказала спачуванні родным і блізкім вайскоўца.
Нагадаем, што сёлета 5 сакавіка застрэліўся салдат тэрміновай службы Гродзенскай памежнай групы. Хлопцу было 19 гадоў.
Раней, у студзені ў Смаргоні скончыў жыццё самагубствам афіцэр цэнтра Інстытута памежнай службы.