У пятніцу па поўдні Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

У пятніцу па поўдні Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

14 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.

Пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-ўсходнім, усходнім слабым. 

Уначы тэмпература паветра апусціцца да 7-13 градусаў цяпла, удзень чакаецца ад 15 да 21 вышэй за нуль. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым усходзе: удзень прагназуецца +22...+27 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі