У пятніцу па ўсёй Беларусі працягнуцца дажджы

У пятніцу па ўсёй Беларусі працягнуцца дажджы

У пятніцу, 27 красавіка, у Беларусі працягнуцца кароткачасовыя дажджы: у начныя гадзіны — месцамі, у дзённыя гадзіны — амаль па ўсёй краіне. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Парывы ветру месцамі будуць дасягаць 14-20 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА.

Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе ад +2 да +7 градусаў (у Мінску — 5-7 цяпла, на поўдні — да +9 градусаў). Удзень прагназуецца ад +11 да +17 градусаў (у сталіцы — 11-13 градусаў са знакам плюс).

У суботу і нядзелю ў Беларусі пацяплее, у дзённыя гадзіны будзе да 21-25 градусаў цяпла. Дажджы і навальніцы магчымыя месцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі