У пятніцу ў Беларусі будзе да 10 градусаў марозу
7 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет. Уначы па захадзе Брэстчыны і Гродзеншчыны, а зранку і ўдзень у заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, які днём пяройдзе у дождж. Месцамі прагназуецца слабы туман. У асобных раёнах будзе назірацца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ветер будзе паўднёвы ўмераны, днём парывісты.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа 1-7 ніжэй за нуль, па Магілёўскай і Гомельскай абласцях пры праясненнях будзе да -10 градусаў. Удзень чакаецца ад -5 па ўсходзе да +4 па захадзе краіны.