У пятніцу ў Беларусі дажджы і моцны вецер

У пятніцу ў Беларусі дажджы і моцны вецер

Уначы ў пятніцу, 5 лістапада, кароткачасовыя дажджы магчымыя на большай частцы тэрыторыі Беларусі, удзень — ападкі толькі месцамі. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер, парывы якога шмат дзе будуць у дзённыя гадзіны дасягаць 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +5 да +11 градусаў (у Мінску — 8-10 цяпла), удзень — ад +8 на паўночным захадзе да +15 на Гомельшчыне (у сталіцы — ад +10 да +12 градусаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі