У пятніцу ў Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 20 м/с
У пятніцу ў Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 20 м/с: уначы месцамі па краіне, а ўдзень — на захадзе. З-за моцнага ветру сіноптыкі аб'явілі на 28 студзеня аранжавы ўзровень небяспекі.
Магчымыя мокры снег і дождж. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -4 да +2 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад -2 да +3.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.