У пятніцу ў Беларусі захаваюцца маразы — да -20 уначы

У пятніцу ў Беларусі захаваюцца маразы — да -20 уначы

У пятніцу, 11 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Месцамі пройдзе невялікі снег, у другой палове дня снег і слабая завея прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі Гродзеншчыны і Віцебшчыны. 

На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні ўмераны, па паўночным захадзе краіны парывісты. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 10-15 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца 16-20 са знакам "мінус". Удзень тэмпература павысіцца да 5-11 ніжэй за нуль. 

12 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. Месцамі чакаецца слабая завея, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні парывісты, ноччу ў асобных раёнах Брэстчыны — моцны парывісты. 

Уначы тэмпература паветра прагназуецца -4...-11, па ўсходзе будзе 12-15 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад нуля да 6 градусаў марозу.

13 студзеня ў Беларусь пачне перамяшчацца цёплае паветра з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, дажджу. Месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць ад нуля да 6 градусаў марозу, пры праясненнях будзе да -8. Удзень чакаецца -3-...+3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі