У Рагачове будуць судзіць старшакласнікаў — прадавалі наркотыкі (фота)

У Рагачове будуць судзіць старшакласнікаў — прадавалі наркотыкі (фота)

Рагачоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні двух вучняў 11-га класа адной са школ горада. Яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынстваў у сферы незаконнага абароту псіхатропных рэчываў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Праваахоўнікі высветлілі, што 18-гадовы жыхар Рагачова "ў мэтах незаконнага ўзбагачэння" арганізаваў для продажу асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў інтэрнэт-краму. Ён распрацаваў схему канспірацыі. Асабістыя зносіны з кліентамі былі выключаны. Прадавец не адкрываў сваіх дадзеных нават сваім знаёмым, якія звярталіся да яго па "мікс" праз інтэрнэт-краму.

Пасля атрымання перадаплаты з дапамогай электронных аплатных сістэм, скруткі з нелегальнымі курыльнымі сумесямі размяшчаліся ў так званых "закладках". Адным з кліентаў абвінавачанага быў 17-гадовы хлопец, які навучаўся з ім у адной школе. Навучэнец купляў у ананімнага прадаўца "міксы" не толькі для сябе, але і для перапродажу.

Грошы за тавар пераводзіліся на электронны кашалёк з дапамогай плацежных тэрміналаў, устаноўленых у крамах Рагачова.

У старшакласнікаў знайшлі і канфіскавалі больш за 10 грам асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. Следства сабрала доказы па 11 злачынных эпізодах супрацьпраўнай дзейнасці абодвух абвінавачаных, у тым ліку па крадзяжы ровара.

Прадаўцу інтэрнэт-крамы інкрымінуецца "незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне і збыт асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў заведама непаўналетняму, учыненыя асобай, якая раней здзейсніла аналагічнае злачынства". Другому фігуранту крымінальнай справы інкрымінуецца "крадзеж" і "незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне і збыт асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, учыненыя асобай, якая раней здзейсніла аналагічнае злачынства". Крымінальная справа вывучана пракурорам і накіравана для разгляду ў суд.

Фота: sk.gov.by

У Рагачове будуць судзіць старшакласнікаў — прадавалі наркотыкі (фота)
У Рагачове будуць судзіць старшакласнікаў — прадавалі наркотыкі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі