У Расіі апазіцыя праводзіць акцыі “Ён нам не цар”, сотні затрыманых

У Расіі апазіцыя праводзіць акцыі “Ён нам не цар”, сотні затрыманых

У Расіі апазіцыя праводзіць акцыі “Ён нам не цар” — людзі выйшлі на вуліцу ў шэрагу буйных гарадоў. Мэта акцыі — выказаць пратэст супраць інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна, якая адбудзецца 7 траўня.

Паведамляецца пра болей за 200 затрыманых, сярод якіх ёсць і журналісты. Затрыманы і лідар апазіцыі Аляксей Навальны, а таксама шэраг яго паплечнікаў. Сотні людзей выйшлі на вуліцы Масквы і Санкт-Пецярбурга, паліцыя не заўсёды разганяе пратэстоўцаў, хоць час ад часу адбываюцца сутычкі мітынгоўцаў і правакатараў, перадае ВВС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі