У Расіі апублікавалі маніфест супраць канстытуцыйнага перавароту
У Расіі "Новая газета" апублікавала "Маніфест грамадзян Расіі" супраць канстытуцыйнага перавароту і ўзурпацыі ўлады. Яго падпісалі 20 чалавек — палітыкі, палітолагі, муніцыпальныя дэпутаты, праваабаронца і журналіст. Яны заяўляюць, што мэта Уладзіміра Пуціна — "пажыццёвае захаванне ўлады". Для гэтага і "прыдумана спецаперацыя па незаконным перапісванні Канстытуцыі", ствараецца "непадкантрольны грамадству дзяржаўны орган кіравання — Дзяржаўны савет".
Аўтары маніфеста лічаць, што "змена тэксту Асноўнага закону пад маментальныя палітычныя інтарэсы разбурае апошні інстытут, які абараняе Расею ад поўнай ўзурпацыі ўлады". Яны заклікаюць усіх, хто не згодны з узурпацыяй улады Пуціным, далучацца да заявы і прымаць удзел у масавай грамадскай кампаніі. "Расіі патрэбны рэальныя перамены, а не разбурэнне дзяржаўнасці", — такімі словамі заканчваецца маніфест.
«Сегодня мы, граждане Российской Федерации, заявляем, что на наших глазах в стране происходит конституционный переворот. Мы уверены, что цель этого переворота — пожизненное сохранение у власти Владимира Путина и его коррумпированного режима…»https://t.co/80Qi7ItpBa pic.twitter.com/28rhcU9DoD
— Новая Газета (@novaya_gazeta) 23 января 2020 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.