У Расіі авіякампаніі пачалі скасоўваць унутраныя рэйсы — няма грошай

Аэрапорт "Пулкава" ў Санкт-Пецярбургу / pulkovoairport.ru
Аэрапорт "Пулкава" ў Санкт-Пецярбургу / pulkovoairport.ru

У расійскіх рэгіёнах пачалі скасоўваць рэгіянальныя рэйсы. Прычына — скарачэнне дзяржаўных субсідый, якія выдаваліся на выкананне рэйсаў у аблёт Масквы. Пра гэта пішуць "Известия" са спасылкай на крыніцы ў авіякампаніях і Мінтрансе. Расійскі ўрад скараціў дапамогу з 9 млрд да прыкладна 7,5 млрд расійскіх рублёў.

Скарачэнне субсідый пачалося ўжо летась, калі Расавіяцыя пераразмеркавала гэтыя сродкі на іншыя мэты. Паводле "Известий", найбольшую колькасць рэгіянальных рэйсаў скасавалі ў Омскай і Цюменскай абласцях, Татарстане, Санкт-Пецярбургу, Дагестане і Паўночнай Асеціі.

Эксперты, з якімі паразмаўляла выданне, кажуць, што гэтае скарачэнне — не самая вялікая бяда. Большай праблемай можа стаць скасаванне субсідый у 100 млрд расійскіх рублёў, якую летась урад РФ выдзеліў на падтрымку галіны ва ўмовах санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі