У Расіі і Беларусі будуць "адзіныя падручнікі гісторыі" для школ і ВНУ

Падручнікі па гісторыі Беларусі раней выглядалі так

Падручнікі па гісторыі Беларусі раней выглядалі так / kyky.org

Беларусь і Расія дамовіліся пра “адзіныя падручнікі гісторыі” для школ і ВНУ. Пра гэта заявіў расійскі амбасадар Барыс Грызлоў.

Па яго словах, “дагэтуль ёсць розначытанні ў разуменні вельмі важных падзей у гісторыі і СССР, і Расійскай імперыі”. Цяпер вырашана гэтыя падзеі разглядаць з аднаго пункту гледжання.

Так што неўзабаве можна чакаць падручнікі з параграфамі пра “польскае паўстанне” Каліноўскага, “перавагі” падзелаў Рэчы Паспалітай, “літоўскую акупацыю” часоў ВКЛ і г.д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі