У Расіі можа ўзнікнуць дэфіцыт мікрасхем і іншай электронікі

У Расіі можа ўзнікнуць дэфіцыт электронікі / pixabay.com
У Расіі можа ўзнікнуць дэфіцыт электронікі / pixabay.com

Банкі Арменіі, Казахстана і Ганконга пачалі блакаваць аплату за серверы, мікрасхемы, працэсары, тэлекам-абсталяванне і іншую электроніку, якія ідуць у Расію. Пра гэта расказвае "Коммерсант". Праблемы пачаліся ў апошнія два тыдні — пасля ўвядзення дзясятага пакета санкцый ЗША. У "дружалюбных" Расіі краінах цяпер асцерагаюцца, што могуць самі сутыкнуцца з праблемамі праз дапамогу Расіі з падсанкцыйнымі таварамі.

Расійскія пастаўшчыкі цяпер спрабуюць вывесці электроніку пад іншымі таварнымі кодамі, а таксама шукаюць альтэрнатыўныя спосабы аплаты. Напрыклад, магчымасці завозіць тэхніку праз Кітай і ААЭ, але гэта прывядзе да павелічэння яе кошту. Выданне са спасылкай на экспертаў адзначае, што "ўзмацненне экспартнага кантролю з боку дружалюбных краін" можа прывесці да дэфіцыту тэхнікі і электронікі ў Расіі ўжо праз паўгода. Пра беларускую электроніку, якую Уладзіміру Пуціну абяцаў Аляксандр Лукашэнка, у артыкуле нават не ўспомнілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі