ЗША ўзмацнілі экспартны кантроль у дачыненні РБ і РФ: у спісе 1200 пазіцый
Цяпер ліцэнзія патрабуецца для экспарту ці рээкспарту 1224 найменняў прамысловых тавараў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
ЗША ўзмацнілі экспартны кантроль у дачыненні Беларусі і Расіі. У паведамленні Міністэрства гандлю Злучаных Штатаў адзначаецца, што санкцыі супраць РБ і РФ становяцца больш жорсткімі: адбываецца "пашырэнне маштабаў санкцый у дачыненні да сектара расійскай і беларускай прамысловасці". Цяпер ліцэнзія патрабуецца для экспарту ці рээкспарту 1224 найменняў прамысловых тавараў.
"Абмежаванні на гэтыя... найменні прамысловых тавараў накіраваныя на далейшы падрыў расійскай і беларускай прамысловых баз і іх здольнасці працягваць падтрымліваць вайсковую агрэсію Расіі ва Украіне", — гаворыцца ў дакуменце.
У спіс для экспартнага кантролю дадалі інструменты і электрапрыборы, медыцынскае абсталяванне, фотапаперу, тканіны, фарбы, лодкі, пасажырскі транспарт, абсталяванне для харчовай прамысловасці, тэлефоны, навушнікі ды іншае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.