У Расіі на ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона пачалі крымінальную справу
У Расіі на ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона пачалі крымінальную справу. За "публічныя заклікі да развязвання вайны(!)", "распальванне нянавісці па прыкмеце нацыянальнасці" і "распаўсюджванне фэйкаў аб Узброеных сілах Расіі". Следчы камітэт РФ спасылаецца на выступленне Гардона ў эфіры ўкраінскага тэлеканала. Між іншым, ён заклікаў "здзейсніць узброены напад" на Расію. Але ж Расія ўжо напала на Украіну! Што ж за "фэйкі" прыпісваюць Дзмітрыю Гардону? Пра расійскія бамбёжкі і артылерыйскія абстрэлы мірных украінскіх грамадзян і грамадзянскай інфраструктуры. У Маскве лічаць, што нічога такога не адбываецца, хаця ўвесь свет гэта бачыць.
Справу на Гардона могуць завесці і ў Беларусі, паколькі ён рэгулярна звяртаецца з заклікамі да беларусаў, да беларускіх вайскоўцаў (заклікае іх здавацца ўкраінцам). Як вядома, гэты журналіст перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года браў інтэрв'ю ў Мінску ў Аляксандра Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.